Перайсці да зместу

Мікалай Сяргеевіч Загвоздзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікалай Загвоздзін
Поўнае імя Мікалай Сяргеевіч Загвоздзін
Нарадзіўся 31 жніўня 1991(1991-08-31)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь МНПЗ
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2010—2011   Беларусь Бяроза-2010 45 (2)
2011   Беларусь Хімік (Светлагорск) 12 (1)
2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 33 (9)
2013 Беларусь Гарадзея 8 (1)
2014—2016 Беларусь Гомельчыгунтранс 61 (7)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (1)
2017 Беларусь Ліда 14 (1)
2017—2019 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 54 (7)
2019—2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 14 (6)
2021 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 28 (3)
2022 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 16 (1)
2023— Беларусь МНПЗ (Мазыр)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 мая 2023.

Мікалай Загвоздзін (нар. 31 жніўня 1991, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскага МНПЗ.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец калінкавіцкага футбола, аднак яшчэ ва ўзросце 14 гадоў перайшоў у мінскае «Дынама». Кар’еру пачынаў у дублі мінскай каманды, але, не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад, выступаў на правах арэнды ў «Бярозе-2010», светлагорскім «Хіміку» і «Дынама-2». У 2013 годзе перайшоў у статусе свабоднага агента ў «Гарадзею».

З 2014 па 2016 год выступаў за «Гомельчыгунтранс», стаўшы адным з лідараў каманды. У другой палове сезона 2016 перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[2], але не здолеў з камандай захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Лідай»[3], які пакінуў у ліпені 2017 года[4]. Са жніўня 2017 года выступаў за гомельскі «Лакаматыў»[5].

У жніўні 2019 года пакінуў гомельскі клуб[6] і неўзабаве папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[7]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. Чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог рэчыцкай камандзе перамагчы ў Першай лізе.

У пачатку 2021 года пачынаў рыхтавацца да новага сезона са «Спадарожнікам», але ў лютым пакінуў каманду[9] і хутка далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў аснове петрыкаўскай каманды. У снежні 2021 года пакінуў «Шахцёр»[11].

У сакавіку 2022 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[12]. У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. Пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні сезона 2022[13].

Сезон 2023 пачаў у складзе мазырскага МНПЗ у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную (да 19) на мемарыяле Гранаткіна ў 2009 годзе, правёўшы за зборную 4 матчы.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 дубль Дынама Беларусь 20 1
2009 дубль Дынама Беларусь 15 0
2010 Д3 Бяроза-2010 Беларусь 33 2
2011 (1) Д3 Бяроза-2010 Беларусь 12 0
2011 (2) Д2 Хімік Беларусь 12 1
2012 Д3 Дынама-2 Беларусь 33 9
2013 Д2 Гарадзея Беларусь 8 1
2014 Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 28 5
2015 Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 21 0
2016 (1) Д2 Гомельчыгунтранс Беларусь 12 2
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 14 1
2017 (1) Д2 Ліда Беларусь 14 1
2017 (2) Д2 Лакаматыў Беларусь 14 1
2018 Д2 Лакаматыў Беларусь 28 4
2019 (1) Д2 Лакаматыў Беларусь 12 2
2019 (2) Д2 Спадарожнік Беларусь 14 6
2020 Д2 Спадарожнік Беларусь 20 2
2021 Д2 Шахцёр Беларусь 28 3
2022 Д2 Лакаматыў Беларусь 16 1

Зноскі

  1. Nikolai Zagvozdin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (руск.)
  3. Николай Загвоздин стал игроком «Лиды» (руск.)
  4. Загвоздин покинул «Лиду» по семейным обстоятельствам (руск.)
  5. Первая лига. Тур 16. Восстание низов (руск.)
  6. Загвоздин покинул "Локомотив" (руск.)
  7. Смунев и Загвоздин стали игроками "Спутника" (руск.)
  8. "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ
  9. Николай Загвоздин покинул "Спутник" (руск.)
  10. Загвоздин перешёл в петриковский "Шахтер" (руск.)
  11. Петриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами (руск.)
  12. Загвоздин и Трофимчук подписали контракты с "Локомотивом" (руск.)
  13. Петриков принял Сергей Лущан, "Локо" без Тимошенко и Теслюка, "Орша" остается с Игорем Чумаченко (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 17 лютага 2023.